15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч хоча абкласці «дармаедаў» падаткам

366
Мясніковіч хоча абкласці «дармаедаў» падаткам

Падатак з грамадзян, якія афіцыйна непрацуюць, можа быць уведзены ў Беларусі.

Пра гэта прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў на нарадзе з кіруючым актывам Магілёўскай вобласці, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

«У Беларусі каля 445 тыс. чалавек працаздольнага насельніцтва нідзе не працуюць. Гэтыя людзі не ўносяць ніякага ўкладу ў развіццё эканомікі і пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі. Сітуацыю трэба выпраўляць. Адзін са спосабаў - увядзенне падатку з непрацуючых», - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што ў рэгіёнах трэба актывізаваць работу па стварэнню высокапрадукцыйных працоўных месцаў, каб прыцягнуць у эканоміку неактыўнае насельніцтва, забяспечыць годнай заработнай платай.

«У кожным раёне неабходна штогод ствараць як мінімум дзесяць малых вытворчасцяў. У нас шмат сваёй сыравіны, якую мы не выкарыстоўваем эфектыўна, а маглі б вырабляць, напрыклад, будматэрыялы і інвентар, якія імпартуем. Тут вялікае поле дзейнасці», - сказаў прэм'ер-міністр.

Нагадаем, нядаўна «дэпутаты» зноў заклапаціліся праблемай грамадзян краіны, якія афіцыйна нідзе не працуюць. «Палатачнік» Аляксандр Ярашэвіч прапанаваў караць грамадзян за «дармаедства». А старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька прапанаваў адпраўляць непрацуючых грамадзян на ўладкаванне газонаў і двароў.

Напісаць каментар 366

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках