28 снежня 2024, Субота, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развал БКК параўноўваюць з выхадам Саудаўскай Аравіі з АПЕК

30
Развал БКК параўноўваюць з выхадам Саудаўскай Аравіі з АПЕК

Гэта канец свету калійных угнаенняў, якім мы яго ведалі.

Спыненне «Уралкаліем» паставак праз «Беларускую калійную кампанію, аб'ява аб якой у аўторак пазбавіла сусветных вытворцаў угнаенняў блізу $20 млрд капіталізацыі, па ступені свайго ўздзеяння на рынак параўнальнае з гіпатэтычным выхадам Саудаўскай Аравіі з нафтавага картэля АПЕК, мяркуюць аналітыкі.

Цэны на сусветным рынку калійных угнаенняў да гэтага часу кантралявалі два трэйдэры - БКК («Уралкалій» і «Беларуськалій») і Canpotex (Potash Corp, Agrium, Mosaic). У аўторак «Уралкалій» абвясціў, што цяпер будзе экспартаваць прадукцыю сам, а прагназуемае ў сувязі з гэтым рэзкае падзенне коштаў кампенсуе ростам аб'ёмаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Гэта (пастанова «Уралкалія») - як калі б Саудаўская Аравія выйшла з АПЕК. Для калійнага сектара гэта падзея», - сказаў Financial Times аналітык Bernstein Джэрэмі Рэдэніус.

Такую ж аналогію праводзіць кіраўніца Brompton Group Лаура Лау. «Ашаламляльная навіна. Як быццам Саудаўская Аравія выбыла з АПЕК», - сказала яна WSJ.

Развал БКК - гэта «канец свету калійных угнаенняў, якім мы яго ведалі», - канстатуе Джоэл Джэксаніз BMO Capital Markets.

«Уралкалій» і «Беларуськалій» прадавалі прадукцыю праз БКК на працягу васьмі гадоў. Гэта быў самы ўдалы перыяд для галіны, якая расквітнела дзякуючы вялізнаму попыту з боку Кітая і Індыі: яшчэ чатыры гады таму калійныя ўгнаенні каштавалі амаль $900 за тону, нагадвае WSJ. Цяпер кошты ўпалі да $400, а пасля змены правілаў гульні могуць зваліцца і ніжэй за $300.

Рэакцыю канкурэнтаў «Уралкалія» можна ахарактарызаваць як разгубленую. Усе яны паўтараюць тэзіс аб фундаментальных перспектывах росту попыту, аднак ацаніць наступствы развалу БКК у кароткатэрміновай перспектыве не бяруцца.

«Мы ўсё яшчэ спрабуем разабрацца (з гэтай навіной і яе наступствамі - ІФ)», - сказаў WSJ фінансавы дырэктар Mosaic Лары Стрэнджхенер.

«Цяжка зразумець, колькі тут гульні, а колькі рэальнасці», - адзначыў IR-дырэктар Agrium Рычард Даўні.

«Балюча глядзець на галіну і бачыць зніжэнне кошту на мільярды даляраў (за ўчорашні дзень - ІФ)», - апісаў свае адчуванні кіраўнік бразільскай Verde Potash Крысціяна Вялоза.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках