28 снежня 2024, Субота, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Standard & Poor's: Выхад «Уралкалія» з БКК прычыніцца да імклівага падзення коштаў

8
Standard & Poor's: Выхад «Уралкалія» з БКК прычыніцца да імклівага падзення коштаў

Пастанова «Уралкалія» выйсці са складу БКК можа прычыніцца да значнага росту канкурэнцыі.

Аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's мяркуюць, што выхад расейскага «Уралкалія» са складу Беларускай калійнай кампаніі (БКК) можа прычыніцца да абвастрэння канкурэнцыі і падзення коштаў на сусветным калійным рынку.

«Мы уважаем за магчымае істотнае змяненне галіновай структуры, працяглае абвастрэнне канкурэнцыі і падзенне коштаў у сусветнай калійнай галіне, якая раней характарызавалася канцэнтрацыяй і высокай рэнтабельнасцю», - гаворыцца ў аналітычным матэрыяле рэйтынгавага агенцтва, якое цытуе БелаПАН.

Аналітыкі Standard & Poor's адзначаюць, што найбуйнейшыя вытворцы калію цягам многіх гадоў «часцяком прытрымліваліся стратэгіі няпоўнай загрузкі вытворчых магутнасцяў і хуткага скарачэння аб'ёмаў вытворчасці», што дазваляла вытворцам падтрымаць прымальны ўзровень коштаў.

Для падвышэння эфектыўнасці такой палітыкі вытворцы аб'ядналі намаганні на рынках экспарту, стварыўшы два супольныя прадпрыемствы - БКК ва Усходняй Еўропе і Canpotex у Паўночнай Амерыцы, адзначаюць аналітыкі рэйтынгавага агенцтва. Паводле ацэнак экспэртаў, у 2012 годзе на дзель гэтых двух кампаній прыпадала 60% сусветнага экспарту калію.

На іх думку, пастанова «Уралкалія» выйсці са складу БКК можа прычыніцца да значнага росту канкурэнцыі. Прадстаўнікі рэйтынгавага агенцтва нагадваюць, што «Уралкалій» раней паведаміў пра намер дамагчыся поўнай загрузкі вытворчых магутнасцяў бліжэйшым часам і давесці іх да 13 млн тон, што на 44% больш, чым у 2012 (9 млн тон). «Мы мяркуем, што ў выпадку вельмі негатыўнага сцэнару кошты на калій могуць знізіцца прыкладна з 400 даляраў за тону ў першым паўгоддзі 2013 да 300 даляраў або ніжэй. Прычым гэты ўзровень блізкі да сумы сабекошту вытворчасці і транспартных выдаткаў для вытворцаў з найбольш высокім узроўнем выдаткаў», - мяркуюць у Standard & Poor's. Як паведамлялася раней, у канцы ліпеня акцыянеры «Уралкалія» прынялі пастанову спыніць экспартныя продажы праз БКК. Гэтая пастанова прывяла ў першай палове жніўня да падзення каціровак акцый расейскай кампаніі і беларускіх еўрааблігацый.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках