15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: У адносінах з Расеяй Лукашэнка перайшоў чырвоную рысу

120
Зміцер Бандарэнка: У адносінах з Расеяй Лукашэнка перайшоў чырвоную рысу

Цяпер беларускі дыктатар кінецца шукаць грошы на Захадзе.

Такім чынам каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка пракаментаваў арышт у Менску генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

«Топ-мэнэджэры «Уралкалію» сутыкнуліся з тым, з чым пастаянна сутыкаюцца беларускія бізнесмены і беларускія апазіцыянеры - з жорсткасцю і псіхічнай неадэкватнасцю беларускага кіраўніка.

Сваімі дзеяннямі «Уралкалій» нанёс Лукашэнку фактычна смяротны ўдар. Калі ўзнікае рэальная пагроза ўладзе дыктатара, ён заўсёды паводзіць сябе падобным чынам, а пасля продажу «Белтрансгаза» і страты магчымасці нажывацца на экспарце нафтапрадуктаў з таннай расейскай нафты «Беларуськалій» заставаўся апошняй любімай цацкай і адначасова выратавальным кругам дыктатара», - заявіў Бандарэнка.

У падобнай сітуацыі Лукашэнка дзейнічае вельмі помсліва, лічыць палітык.

«Напрыклад, у Беларусі былі забітыя тры лідара апазіцыі, а некалькі іншых кандыдатаў у прэзідэнты былі кінутыя ў турмы.

Не менш жорстка ён распраўляецца з кіраўнікамі вядучых беларускіх прадпрыемстваў. Дарэчы, расейскага мэнэджэра арыштавалі таксама як і арыштоўвалі кандыдатаў у прэзідэнты пасля выбараў 2010 года: запрасілі на перамовы з уладамі, а потым надзелі кайданкі.

Але як казаў герой аднаго з фільмаў: псіх-псіх, але не дурань. Мой прагноз - Баўмгертнер не затрымаецца ў беларускай турме доўга, таму што «Уралкалій» - адна з найбуйнейшых натуральных манаполій Расеі, і яго мэнэджэры не маглі прымаць самастойных рашэнняў без узгаднення з Крамлём. Лукашэнка вельмі востра мае патрэбу ў грошах і таму робіць такі агрэсіўны крок у дачыненні да Расеі, дэманструючы сваю самастойнасць у надзеі знайсці грошы на Захадзе, у прыватнасці, у МВФ. Але, падобна, у адносінах з Расеяй беларускі кіраўнік перайшоў чырвоную рысу», - лічыць каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках