Беларускія дзяржканалы радуюцца падзенню акцый «Уралкалія»
91- 27.08.2013, 19:45
- 53,150
Акцыі «Уралкалія» далей таннеюць, паведамляюць сёння на ўсіх беларускіх тэлеканалах.
«Страціўшы 3,5% 26 жніўня, акцыі кампаніі на Маскоўскай біржы спускаюцца далей і 27 жніўня. Нагадаем, 30 ліпеня «Уралкалій» абвясціў аб пастанове спыніць экспартныя продажы праз Беларускую калійную кампанію. І ў выніку каціроўкі акцыі расійскай кампаніі ўпалі адразу на 20%. Затым патаннелі і акцыі іншых асноўных гульцоў рынку. Міжнародныя карпарацыі адразу страцілі $ 18 млрд», - паведаміў тэлеканал ОНТ.
Нагадаем, гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгэртнэр быў арыштаваны ўчора ў Менску пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар «Уралкалія» прыбыў у Менск на пісьмовае запрашэнне кіраўніка беларускага ўрада.