16 лiстапада 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае МЗС паўшчувала пасла Расеі

120
Беларускае МЗС паўшчувала пасла Расеі

Аляксандра Сурыкава папярэдзілі аб недапушчальнасці выдумак з нагоды затрымання Уладзіслава Баўмгэртнэра.

«Падчас праведзенай сустрэчы першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхневіч звярнуў увагу амбасадара на недапушчальнасць некарэктных тлумачэнняў і выдумак з нагоды сітуацыі, звязанай з затрыманнем Уладзіслава Баўмгэртнэра», - паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Замежнапалітычнае міністэрства Беларусі заклікала расейскі бок захоўваць сітуацыю ў прававым полі, адзначыўшы патрэбу актывізацыі ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзвюх краін, для чаго ёсць усялякая неабходная дамоўна-прававая база.

Нагадаем, раней Аляксандр Сурыкаў заявіў, што арышт у Менску кіраўніка назіральнай рады Беларускай калійнай кампаніі, гендырэктара Уралкалія Уладзіслава Баўмгэртнэра варта разглядаць як выпадак, што дыскрэдытаваў беларускія ўлады.

Ён нагадаў, што Баўмгэртнэр прыбыў у Менск на запрашэнне прэм'ер-міністра, дзе меў з ім сустрэчу, пасля якой кіраўнік «Уралкалія» збіраўся ехаць у Маскву, але ў аэрапорце быў затрыманы.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках