Крэмль патрабуе неадкладнага вызвалення Баўмгертнера
175- 30.08.2013, 12:51
- 153,710
Памочнік прэзідэнта Расеі зрабіў заяву з нагоды арышту гендырэктара «Уралкалію».
Расея разлічвае, што Уладзіслаў Баўмгертнер будзе адпушчаны ў бліжэйшы час, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.
«Мы патрабуем неадкладнага яго вызвалення і разлічваем, што беларускі бок у бліжэйшы час гэта зробіць», - заявіў Ушакоў на брыфінгу ў пятніцу, перадае «Інтэрфакс».
Нагадаем, што Следчы камітэт Беларусі прад'явіў Баўмгертнеру абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.
Сёння расейскім дыпламатам атрымалася сустрэцца ў СІЗА КДБ Беларусі з гендырэктарам «Уралкалію». Супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва РФ перадалі Уладзіславу Баўмгертнеру ў СІЗА асабістыя рэчы і ваду.
Напярэдадні арышту гендырэктар ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер знаходзіўся ў Беларусі па пісьмовым запрашэнні прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.
Запрашэнні былі таксама накіраваныя старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандру Валошыну і акцыянеру кампаніі Сулейману Керымаву.