15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абрала ЕЗ: праект пагаднення з Бруселем ухвалены

143
Украіна абрала ЕЗ: праект пагаднення з Бруселем ухвалены

Урад Украіны адобрыў праект пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім звязам.

Пра гэта паведаміла прэс-служба кабінета міністраў, перадае РБК.

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў у ходзе пасяджэння ўрада назваў галоўнай рызыкай падпісання пагаднення з Еўразвязам час на мадэрнізацыю эканомікі. «Галоўная рызыка ў тым, што для мадэрнізацыі эканомікі патрэбныя вялізныя рэсурсы і час. Напрыклад, каб захаваць украінскую аўтамабільную прамысловасць, мы павінны за 3-5 гадоў правесці кардынальную мадэрнізацыю на апярэджанне, выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю з меншымі выдаткамі, чым еўрапейскія вытворцы», - сказаў ён.

«Для гэтага на Украіне ёсць рэсурсная база, вялікія энергетычныя магутнасці, кваліфікаваныя рабочыя, метал, электратэхнічная, пластыкавая і гумовая вытворчасць. Але патрэбнае рашучае тэхналагічнае пераўзбраенне ўсяго вытворчага ланцугу, які завяршаецца зборкай аўтамабіля», - заявіў Азараў.

У той жа час, паводле яго слоў, глыбокая і усёабдымная зона свабоднага гандлю створыць унікальныя магчымасці для паскарэння мадэрнізацыі ўкраінскай эканомікі. «Гэтымі магчымасцямі трэба разумна скарыстацца. І на гэта ў нас ёсць 10 гадоў пераходнага перыяду. За гэты час уся ўкраінская прамысловасць павінна выканаць велізарны аб'ём работ па ўкараненні еўрапейскіх нормаў і тэхнічных рэгламентаў, прыцягненню сродкаў, а таксама пошуку партнёраў і інвестараў з мэтай мадэрнізацыі вытворчасці», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Нагадаем, Украіна доўга выбірала паміж ЕЗ і Мытным саюзам з удзелам Расеі, Беларусі і Казахстана, да стварэння якога ў свой час прыклаў руку і Азараў. Пры гэтым расейскі бок усяляк ціснуў на Кіеў. Так, Дзмітрый Мядзведзеў распавядаў, што асацыяцыя з ЕЗ закрые Украіне шлях у МС. «Гэта ключавы палітычны выбар», - заяўляў кіраўнік расейскага ўрада.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу казаў пра тое, што паважае любы выбар Украіны, але папярэдзіў, што Масква задумаецца аб абароне ўласнага рынку. «Мы будзем вымушаныя закрывацца», - сказаў прэзідэнт РФ.

У сваю чаргу ўкраінскія эксперты звязвалі апошнія скандалы з абмежаваннем доступу тавараў на расейскі рынак па самых розных нагодах «шантажом» з боку Крамля, заклікаючы ўрад не паддавацца на пагрозы і выбраць «еўрапейскі» шлях развіцця.

Падпісанне пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім звязам запланаванае на лістапад 2013 года.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках