16 лiстапада 2024, Субота, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка просіцца на сустрэчу ў Маскву

88
Сямашка просіцца на сустрэчу ў Маскву

Беларускі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка хоча сустрэцца ў Маскве з намеснікам старшыні ўрада РФ Аркадзем Дварковічам.

Наяўнасць запыту з беларускага боку пацвердзіла ИТАР-ТАСС прэс –сакратарка Дварковіча Алія Самігуліна.

«Ёсць запыт з беларускага боку аб сустрэчы ў Маскве. Ён разглядаецца», - сказала яна.

Адным з асноўных пытанняў парадку дня сустрэчы віцэ-прэм'ераў, як правіла, з'яўляецца ўзгадненне паставак расейскай нафты ў Беларусь. На мінулым тыдні Дварковіч заявіў, што ў 4-м квартале аб'ём паставак будзе зніжаны. «Пэўны аб'ём паставак нафты ўзгадняецца бакамі на кожны квартал, дагэтуль канкрэтны аб'ём бакамі не ўзгоднены. Разам з тым, зыходзячы з плануемага аб'ёму паставак нафты на 2013 год і ўжо пастаўленага аб'ёму - зніжэнне паставак нафты дакладна закране 4-ты квартал», - сказаў ён.

Дварковіч падкрэсліў, што ў дачыненні да паставак нафты пазіцыя Расеі не змянілася. «Мы зыходзім з таго, што за 2013 Расея паставіць у Беларусь 18,5 тон, пры тым, што Беларусь намагае на 23 млн тон, - растлумачыў віцэ-прэм'ер. - Аб'ём паставак за першыя 8 месяцаў 2013 ўжо склаў пад 15 млн тоню. «Пры ўзгадненні балансу на 4-ты квартал мы будзем зыходзіць з заяўленага Расеяй аб'ёму», - падкрэсліў Дварковіч.

Раней расейскі віц -прэм'ер заяўляў, што Расея не выключае прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у крызісе з «распушчальнікамі» ў Беларусі.

«Ужыванне гэтай схемы экспарту прычыніла шкоду бюджэту Расейскай Федэрацыі, што вымяраецца мільярдамі даляраў ЗША. Не выключаю, што ў выпадку пацверджання фактаў праваахоўнымі органамі будзе пастаўлена пытанне аб прыцягненні асоб да адказнасці, незалежна ад іх грамадзянства», - заявіў Аркадзь Дварковіч 29 жніўня.

Каментуючы арышт гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгэртнэра, Аркадзь Дварковіч сказаў, што «з улікам агульнага характару цяперашняй сітуацыі, вымушаны больш уважліва і сур'ёзна паглядзець на шэраг пытанняў».

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках