16 лiстапада 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэнэджэры БКК бягуць у Расею

25
Мэнэджэры БКК бягуць у Расею

Больш за два дзесяткі былых супрацоўнікаў Беларускай калійнай кампаніі перабраліся ў Маскву.

З-за іх разгарэўся буйны расейска-беларускі скандал, высветлілі «Известия». У іх ліку былы гендырэктар трэйдара Уладзімір Нікалаенка. Ён, аказваецца, асеў у «Еўрахіме».

У чацвер раніцай стала вядома, што для гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, які амаль месяц правёў у беларускім СІЗА КДБ, змененая мера стрымання: спецслужбы Беларусі змясцілі яго пад хатні арышт. Справа ў тым, патлумачыў кіраўнік беларускага Следчага камітэта Валянцін Шаеў, што асноўныя следчыя дзеянні, «звязаныя непасрэдна з замацаваннем злачынства», завершаныя.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў канцы жніўня па абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў якасці кіраўніка назіральнага савета БКК - сумеснага трэйдара «Уралкалію» і беларускага «Беларуськалію». У той жа дзень былі распачатыя крымінальныя справы супраць дырэктара па продажах і маркетынгу «Уралкалію» Алега Пятрова, які ўваходзіць у назіральны савет БКК, і расейцаў - мэнэджэраў БКК Канстанціна Саладоўнікава, Ігара Еўстратава і Дзмітрыя Самойлава. Пазней беларускія следчыя распачалі справу і супраць асноўнага саўладальніка кампаніі Сулеймана Керымава.

Пры гэтым беларускія праваахоўныя органы неаднаразова заяўлялі, што ў справе могуць з'явіцца і іншыя фігуранты, у тым ліку - грамадзяне Беларусі.

«Мяркую, наступіць той момант, калі мы зможам агучыць прозвішчы іншых фігурантаў крымінальнай справы з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь. У інтарэсах следства цяпер гэтая інфармацыя не выдаецца», - заявіў прадстаўнік беларускага СК Павел Траулька.

З беларускіх грамадзян у сувязі з «калійнай справай» у СМІ згадвалася толькі імя былога гендырэктара БКК Уладзіміра Нікалаенкі. «З прыходам у БКК каманды Керымава абстаноўка ў сумесным расейска-беларускім прадпрыемстве рэзка абвастрылася. Расейскія мэнэджэры, перш за ўсё Баўмгертнер і Пятроў, здолелі падмяць, у тым ліку праз высокія аклады і мноства бонусаў, гендырэктара Уладзіміра Нікалаенку, скарыстаўшыся яго бязволлем», - пісалі дзяржгазеты Беларусі (адзін і той ж артыкул пад загалоўкам «Закуліссе вялікай афёры» выйшаў адначасова ў некалькіх беларускіх выданнях).

Экс-намеснік міністра гандлю Беларусі Уладзімір Нікалаенка кіраваў БКК з моманту яе стварэння (яшчэ пры былым уладальніку «Уралкалію» Дзмітрыі Рыбалоўлеву) да пачатку 2012 года. Паведамлялася, што ён сышоў з БКК « па дамове бакоў» . Неўзабаве пасаду кіраўніка трэйдара заняў Валерый Іваноў (цяпер ён намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі), а ў ліпені 2013 года, напярэдадні развалу БКК, яго змяніла Алена Кудравец з «Беларуськалію».

Уладзімір Нікалаенка пасля звальнення з БКК пераехаў у Маскву і ўладкаваўся ў аграхімічны холдынг «Еўрахім» Андрэя Мельнічэнкі. Яшчэ з чэрвеня 2012 года, распавёў прадстаўнік «Еўрахіма» Уладзімір Торын, Нікалаенка з'яўляецца дарадцам гендырэктара холдынгу Дзмітрыя Стрэжнева па калійных праектах. «Еўрахім» будуе калійныя прадпрыемствы на Грамячынскім радовішчы ў Валгаградскай вобласці і на Верхнекамскім радовішчы ў Пермскім краі. Поўная рэалізацыя гэтых двух праектаў можа дазволіць «Еўрахіму» ўвайсці ў пяцёрку найбуйнейшых сусветных калійных кампаній.

Пасля сыходу Нікалаенкі з БКК у пачатку мінулага года ў Расею перабраліся яшчэ восем мэнэджэраў БКК - грамадзян Беларусі. Яны ў асноўным уладкаваліся ва «Уралкалій» і яго трэйдынгавую «дачку», распавяла крыніца ў калійнай кампаніі. Яшчэ «паўтара дзесятка» чалавек пераехалі, калі калійны скандал ужо разгарэўся. Іх імёны і пасады крыніца выдання не выдае.

«Давераныя» супрацоўнікі БКК, беларусы, перайшлі ў новую структуру - ААТ «Беларуская калійная кампанія» - дублёр СП «Уралкалію» і «Беларуськалію», але створаны без удзелу расейскага боку. Але і тым мэнэджэрам, якія вырашылі працаўладкавацца ў Расеі, наўрад ці пагражае небяспека крымінальнага пераследу, лічаць эксперты.

«Навіна аб тым, што Баўмгертнера перавялі пад хатні арышт, кажа сама за сябе: крызіс мінуў, і зменаў, хутчэй за ўсё, ужо не будзе. Здзелка па куплі-продажы акцый «Уралкалію» ў працэсе, а гэта значыць, Лукашэнка дамогся таго, чаго хацеў, паколькі новы гаспадар, верагодна, вернецца да партнёрства з «Беларуськаліем». Прыцягваць цяпер да адказнасці мэнэджэраў сярэдняй рукі сэнсу няма», - лічыць аналітык RMG Алена Садоўская.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках