Палітвязень Васьковіч не атрымлівае прэсу
2- 4.09.2013, 10:41
- 9,587
Палітвязень Яўген Васьковіч ў турме пазбаўлены газет.
Пра гэта з ліста ўнука даведалася яго бабуля Тамара Уладзіміраўна, перадае «Радыё Рацыя».
«Добры дзень, бабуля, ліст ваш атрымаў. Вялікі дзякуй. Сам я ў норме. Здароўе і настрой добрыя. Прэсу не атрымліваю. І наогул, чытаю мала - няма чаго. У астатнім без асаблівых зменаў», - такі ліст даслаў палітвязень.
Да гэтага ліста Тамара Уладзіміраўна не атрымлівала ніякіх звестак ад унука амаль паўтара месяца.
Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі нібыта за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага КДБ.