Белаконеў прызначаны начальнікам Генштаба
33- 11.01.2014, 18:11
- 41,207
Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Алега Белаконева начальнікам Генеральнага штаба - першым намеснікам міністра абароны.
Такім чынам, яго вызвалілі ад пасады камандуючага сіламі адмысловых аперацый Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага дыктатара.
Таксама Лукашэнка прызначыў палкоўніка Вадзіма Дзенісенку камандуючым сіламі адмысловых аперацый Узброеных Сіл, вызваліўшы яго ад пасады намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.
Адпаведныя ўказы дыктатар падпісаў 11 студзеня.
Фота: mil.by