Фотафакт: МТЗ пераходзіць на чатырохдзёнку
37- 2.10.2014, 11:58
- 50,883
3, 10, 17, 24 і 31 кастрычніка абвешчаныя прастоямі і будуць аплачаны ў памеры 2/3 тарыфнай стаўкі.
Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца на прадпрыемстве.
Загад-пастанова аб прастоях падпісаная гендырэктарам Ф.А. Дамаценкам і старшынём прафкама А. С. Карцавым і даведзеная да ведама работнікаў «Менскага трактарнага завода» 1 кастрычніка.
Як гаворыцца ў дакуменце, пастанова прынятая «з мэтай найбольш эфектыўнага выкарыстання працоўнага часу работнікаў ААТ «МТЗ».
Аплата працы ў дні прастою будзе праведзеная ў памеры 2/3 усталяванай тарыфнай стаўкі ці службовага акладу.
Тыднем раней аналагічны загад аб прастоях меркаваўся ўсяго тры дні (3, 17 і 24 кастрычніка), але яго скасавалі і была ўведзеная паўнавартасная чатырохдзёнка.
Паводле аператыўных звестак Белстата, у студзені-жніўні 2014 года ў Беларусі было выраблена 37600 трактароў для сельскай і лясной гаспадаркі - гэта на 14,6% менш, чым за аналагічны перыяд летась.