16 лiстапада 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Кошт газу для Украіны ўзгоднены толькі на 5 месяцаў

6
Лаўроў: Кошт газу для Украіны ўзгоднены толькі на 5 месяцаў

Са слоў кіраўніка МЗС РФ, падчас перамоваў у Мілане гаворка ішла не аб "зімовым" і "гадовым" кошце, а аб кошце бліжэйшыя пяць месяцаў.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што кошт расейскага газу для Украіны ўзгоднены на пяць месяцаў у суме $385 за тысяч куб м, размова аб "летнім" кошце не ідзе. Пра гэта ён сказаў у Маскве падчас сваёй адкрытай лекцыі, піша УНІАН.

"Я чуў, што нібыта ўзгоднены зімовы кошт $385 за тысяч куб м, а гадовы кошт - $320 за тысяч куб м. Не ведаю пра гэта, не ведаю, адкуль гэтыя лічбы ўзяліся", - сказаў Лаўроў. Паводле ягоных слоў, падчас перамоў у Мілане размова не ішла аб "зімовым" і "гадовым" кошце, а ішла аб бліжэйшых пяці месяцах. "Так, гэта зімовы перыяд, але ніхто не ўжываў у афіцыйных перамовах у юрыдычным плане тэрмін "зімовы" перыяд, што прадугледжвала б, што будзе і "летні" перыяд і будзе іншы кошт", - сказаў ён.

"Не вызначана нічога за межамі 5 месяцаў, а да канца сакавіка ўзгоднены кошт, што Украіна зможа купляць столькі газу, колькі яна захоча", - сказаў Лаўроў. Паводле ягоных слоў, адзінае не ўзгодненае пытанне ў тым, што Украіне трэба паўтара-два месяцы перабіцца, бо не стае сродкаў і ўзнікае "касавы разрыў" у суме $1,5 млрд.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк паведаміў, што ён падтрымлівае ўмовы вызначэння часовага кошту газу ў залежнасці ад сезону - $325 за тысяч кубаметраў летам і $385 за тысячу кубаметраў зімой.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках