Палітвязень Васьковіч застаецца ў Магілёўскай турме?
3- 25.10.2014, 21:18
- 8,117
Яўген Васьковіч 20 кастрычніка яшчэ быў у крытай магілёўскай турме, хоць яго даўно павінны былі перавесці ў калонію.
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла маці палітвязня Рушанія Васьковіч.
«Пару радкоў напісаў, што яшчэ не ў калоніі. Адправіў паштоўку 20 кастрычніка. Павіншаваў з днём маці, з днём нараджэння. Яшчэ напісаў, што наступны ліст, мабыць, будзе з калоніі, але пакуль у турме».
Яшчэ ў пачатку кастрычніка Яўген Васьковіч быў пераведзены з крытай магілёўскай турмы ў калонію, паколькі скончыўся тэрмін у тры гады турмы, які далі яму нібыта за парушэнне правілаў знаходжання ў калоніі.