15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: Мы ведаем, як прымусіць працаваць чыноўнікаў Беллегпрама

14
Анатоль Шумчанка: Мы ведаем, як прымусіць працаваць чыноўнікаў Беллегпрама

Калі ўлады знізяць падатак для прадпрымальнікаў, якія гандлююць беларускімі таварамі, гэта стымулюе лёгкую прамысловасць.

Такое меркаванне выказаў charter97.org старшыня грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, каментуючы заяву старшыні Менгарвыканкама Мікалая Ладуцькі аб крытычнай сітуацыі з рэалізацыяй беларускіх тавараў. Ён мяркуе, што ўлады самі «капаюць магілу» лёгкай прамысловасці, прымушаючы прадпрымальнікаў рэалізоўваць тавар замест таго, каб задумацца пра тое, якім чынам гэты працэс стымуляваць.

- Мінгандлю сваімі сіламі, сіламі сваіх крамаў і пляцовак не можа справіцца. Калі называць рэчы сваімі імёнамі, то сітуацыя сапраўды дайшла да краю. Яшчэ некалькі гадоў таму прадпрымальнікі ў чарговы раз казалі уладам: давайце супрацоўнічаць, прыміце нашы прапановы. Усё роўна гэтыя тавары ляжаць на складзе, усё роўна яны не прадаюцца! Я з'яўляюся чалавекам з прафесійнай гандлёвай адукацыяй - у 1993 годзе я сканчаў гандлёвае вучылішча, потым атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю. Я магу дакладна сказаць, што няма такога тавару, які прадаць было б немагчыма! Проста няма. Прадаць можна ўсё, што заўгодна, але для гэтага трэба стварыць умовы. На 100% я ўпэўнены ў тым, што калі б улады прынялі нашы прапановы, справа бы зрушылася з мёртвай кропкі.

- Вы прапануеце чыноўнікам альтэрнатыўную праграму. Ці дапаможа ён разгрузіць склады прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці?

- Справа нават не ў тым, каб разгрузіць склады, а ў тым, што нашы прадпрымальнікі змаглі б прымусіць працаваць непаваротлівых чыноўнікаў Беллегпрама, каб тыя пачалі выпускаць прадукцыю. Мы, прадпрымальнікі, з'ездзілі паўсвету. Мы ведаем, што і як робіцца, мы ведаем усе калекцыі. І наша прапанова датычная падатку ў адну базавую велічыню, 150 тысяч і калі б яшчэ была льгота на арэнду гандлёвых памяшканняў - гэта стала б наймагутнейшым стымулам.

- Для каго зніжэнне падатку на рэалізацыю айчынных тавараў паслужыць найбольшым стымулам?

- Для малых гарадоў і рэгіёнаў. Там, дзе падаткі непасільныя нават па цяперашніх часах і нізкія заробкі. Там бы прадпрымальнікі ўспрынялі гэтую ініцыятыву на ўра і перайшлі б на гэтую праграму, якую мы прапануем - рэалізацыя беларускіх тавараў тэрмінам на пяць гадоў з падаткам у адну базавую велічыню. Я нават ведаю, аб якім бы брэндзе казалі людзі! Як, ведаеце, некаторыя кажуць: «як у савецкія часы» - так вось жа яно, як тады! І людзі б куплялі.

- Дарэчы, вельмі цікава, якія беларускія брэнды пачнуць распрадавацца пры дапамозе прадпрымальнікаў «на ўра»?

- Гэта не важна. Не маюць значэння нейкія брэнды. Мае значэнне эканамічны стымул, кошт пытання. У гэтым выпадку мы кажам - зменшыце кошт пытання. Вядома, нам могуць сказаць: «Што вы, прадпрымальнікі, хочаце? Мы тут у ГУМе будзем плаціць чорт ведае якія падаткі, а вы тут хочаце гандляваць за адну базавую!». Так мы хочам на гэта сказаць: колькі вашых ГУМаў - і колькі нас, прадпрымальнікаў. Нас каля ста тысяч! Хай нават 5-10% пачне пераходзіць на гандаль беларускіх тавараў. Вы ўяўляеце, якія шляхі, якія «нітачкі» пачнуць стымуляваць нервовыя заканчэння нашай прамысловасці? Мы прымусім іх хоць неяк тузацца! Мы дамо імпульсы гэтым закасцянелым канечнасцям, якія ўжо ледзь рухаюцца.

- Ці будзе беларускі тавар канкурэнтаздольным?

- «Перспектыва» і я асабіста гатовы ўзяць пад сваю адказнасць і паспрабаваць усё гэта зрабіць. Калі з'явіцца падатак у адну базавую за рэалізацыю беларускага тавару - хтосьці на рынку адкрые магазін з беларускімі таварамі. Калі дзяржава яшчэ і кошт арэнды знізіць - адразу пачнуць стварацца натуральныя ўмовы для рэалізацыі беларускай прадукцыі. І ў коштавай палітыцы беларускае, вядома ж, будзе мець перавагу ў параўнанні з імпартным.

- Але ж, мякка кажучы, далёка не ўсё беларускае адзенне моднае і стылёвае...

- Мы аддаем сабе справаздачу, што ёсць рэчы, у якія ніколі не апранешся. Але ў іх не апранешся ў Менску! Але іх можна апрануць у вёсцы. Іх не апране Ладуцька, але іх апране працоўны сушыльнага завода ў горадзе Шаркаўшчына. Дайце нам магчымасць і стымул працаваць!

- Што будзе ў тым выпадку, калі ўлады праігнаруюць вашы прапановы і будуць усё рабіць па-свойму?

- Цяпер улады рыхтуюць прымусовую палітыку ўвядзення асартыментнага пераліку тавараў для прадпрымальнікаў. Вось іх варыянт. Але альтэрнатывы эканамічнага стымулявання няма! Усё астатняе - гэта мёртванароджанае дзіцё, нічога ў іх не атрымаецца. Будуць чарговыя заявы, і ў выніку яны будуць пакрываць нафтавымі грашыма сваю прадукцыю. Няўжо чыноўнікам так цяжка даверыцца простым людзям і іх ініцыятывам?

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках