28 снежня 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Трэба ўзмацніць санкцыі супраць РФ і даць Украіне зброю

4
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Трэба ўзмацніць санкцыі супраць РФ і даць Украіне зброю

Адказам Захаду на расейскую агрэсію павінна стаць узмацненне санкцый супраць Расеі і перадача зброі Украіне.

Пра гэта ў каментары ЕС-Плюс заявіў дэпутат Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі.

"Па-першае, больш санкцый, па-другое, перадача зброі Украіне", - сказаў ён.

Разам з тым дэпутат не стаў прагназаваць, ці ўдасца міністрам замежных спраў краін-чальцоў ЕЗ на сваім пасяджэнні 17 лістапада ў Бруселі дамовіцца пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі.

"Але ўсё ў руках Расеі. Чым больш Масква ўзмацняе напружанасць, тым больш, магчыма, будзе санкцый. І наш падыход у парламенце, які гучыць як "больш за большае", ужыты і тут: больш вайны з боку Расеі - больш санкцый з боку ЕЗ", - адзначыў Сарыюш-Вольскі.

Паводле ягоных слоў, цяпер сітуацыя ва Украіне становіцца ўсё больш напружанай.

"Сітуацыя ва Украіне пагаршаецца, Расея адкрыта ўмешваецца, паколькі прысутнасць рэгулярных вайскоўцаў расце. У гэтым няма нічога новага, паколькі ўжо паўгода расейскія вайскоўцы там, але цяпер колькасць ўзбраенняў і войскаў там кажа пра тое, што ўварванне прадаўжаецца", - сказаў польскі дэпутат.

Ён адзначыў, што, як мяркуецца,, расейскія войскі могуць мець на мэце прасоўванне ў бок Марыўпаля і далей у напрамку Крыма.

"Такім чынам, напружанасць расце", - сказаў дэпутат.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў краін ЕЗ - розныя погляды на тое, якім чынам Еўразвяз павінен зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках