Палітвязня Васьковіча перавялі з турмы ў калонію
5- 18.11.2014, 17:30
- 9,919
У турме Яўген Васьковіч правёў тры гады.
Пра гэта «Нашай Нiве» паведаміла маці палітвязня Рушанія Васьковіч.
«Ліст аб тым, што Жэню перавялі, прыйшоў яшчэ месяц таму. Сама я да яго яшчэ не ездзіла, і ён мне пакуль не пісаў, але адвакат яго наведваў. Сказаў, што ўсё ў яго нармальна: адчувае сябе добра, ходзіць на працу, штосьці там шые», - сказала яна.
Напісаць Яўгену Васьковічу можна па адрасе: 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК-15. Васьковічу Яўгену Сяргеевічу.
Нагадаем, што Яўген Васьковіч быў асуджаны ў 2011 годзе разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзялення КДБ.
Спачатку палітвязень адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі №15, а 12 кастрычніка 2011 г. быў пераведзены ў Магілёўскую турму №4 як «злосны парушальнік рэжыму». Там хлопец сядзеў у камеры з дзевяццю іншымі вязьнямі, аднак на ўмовы не скардзіўся. Шмат разоў Яўген Васьковіч трапляў у карцэр - усяго ён правёў там 247 дзён.