На вуліцах Менска з'явіліся партрэты палітвязняў
2- 18.12.2014, 14:53
- 9,021
Партрэты вязняў рэжыму Лукашэнкі расклеілі ў беларускай сталіцы ў Дзень салідарнасці.
Яны з'явіліся на прыпынках грамадскага транспарту і дошках аб'яў у цэнтры горада. На ўлётках, акрамя партрэтаў Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі, Яўгена Васьковіча і Юрыя Рубцова размешчаная інфармацыя пра палітвязняў і адрасы, па якіх яны адбываюць свой тэрмін.
Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца з'яўляецца Днём Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у Беларусі, а таксама ў шматлікіх краінах свету.