28 снежня 2024, Субота, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Не толькі таму, што таваразварот

56
Лукашэнка: Не толькі таму, што таваразварот

Беларускі дыктатар прапанаваў Пятру Парашэнку вырашаць пытанні «таемна і непублічна».

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Украіны ў Кіеве, піша БелТА.

«Я хачу, каб ва Украіне было добра. Многія гэта разумеюць, як нейкія гульні і г.д. Я ведаю, што вы не так гэта ўспрымаеце. Вы Прэзідэнт, вам балюча. Мне таксама балюча. І я з гэтага зыходжу, - заявіў ён пасля сустрэчы з Пятром Парашэнкам. - Таму, калі трэба будзе, я вам яшчэ раней сказаў: трэба будзе ад Беларусі нешта - скажы, мы табе за дзень усё зробім, што ты папросіш. Усё, што Прэзідэнт Украіны ні прасіў, публічна кажу, мы заўсёды ўсё рабілі. І так будзе надалей».

Дыктатар настойвае на закрытасці дамоўленасцей паміж Менскам і Кіевам.

«Для нас гэта не гульня. Не толькі таму, што таваразварот, а таму, што мы суседзі, мы побач жывем, мы родныя людзі, - дадаў ён. - Мне кажуць: вось Лукашэнка там чагосьці баіцца. Я не баюся. Давайце гэта рабіць непублічна. Давайце наогул нікому казаць нічога не будзем, а будзем рабіць таемна, але толькі, каб быў прагрэс у гэтым кірунку».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках