15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюта ў абменных пунктах не з'явілася нават з «нацэнкай»

37
Валюта ў абменных пунктах не з'явілася нават з «нацэнкай»

Абяцаная Нацбанкам валюта так і не з'явілася ў абменніках у панядзелак.

У канцы мінулага тыдня старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова запэўніла, што ў пачатку тыдня валюта ў абменных пунктах абавязкова з'явіцца - маўляў, павышаны попыт, павінен збіць абавязковы банкаўскі збор, які ператварае сапраўдны афіцыйны курс з 11 тысяч рублёў за даляр у больш чым 14 тысяч.

Карэспандэнту «Радыё Свабода» на свае вочы давялося пераканацца, што абяцаная валюта так і не з'явілася.

У офісным комплексе Sky Towers размешчаны офісы шэрагу банкаў, на першым паверсе працуюць іх абменныя пункты. Некалькі чалавек спыталі, ці можна набыць даляры ці еўра «з 30-працэнтнай нацэнкай», але ў адказ гучала адно - пакуль яшчэ ніхто не здаваў. Жадаючых прадаць банкам валюту за 11 тысяч рублёў не назіраецца.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што няма мэты забяспечыць валютай усіх, хто ў ёй мае патрэбу.

Сёння праваахоўныя органы паведамілі пра затрыманне першых валютчыкаў, якіх традыцыйна спараджае фінансавы крызіс.

Фота: tut.by

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках