Леў Марголін: Імпарцёры лекаў спыняць закупку да 15 студзеня
1- 22.12.2014, 14:08
- 15,020
Калі тэлевізары, лядоўні, будматэрыялы могуць пачакаць, то медыкаменты - не.
На сайце «Нашай Нівы» сёння з'явіўся матэрыял аб магчымым спыненні паставак імпартных лекавых сродкаў у сувязі з увядзеннем падатку на куплю валюты і абмежаванасці гандлёвай нацэнкі на фармацэўтычную прадукцыю.
«На самой справе спыняць закупку ўсе імпарцёры, прынамсі, да 15 студзеня, - такое меркаванне выказаў сайту ucpb.org эканаміст Леў Марголін. - І калі тэлевізары, халадзільнікі, будматэрыялы могуць пачакаць, то медыкаменты чакаць не могуць. Таму бліжэйшымі днямі варта чакаць карэкціроўку прэзідэнцкага ўказа. Не выключана, што знойдуцца і іншыя тавары, жыццёва неабходныя для краіны.
Гэты факт сведчыць яшчэ і пра тое, што, нягледзячы на заявы ўладаў, пасля 15-га студзеня варта чакаць росту коштаў на імпартныя тавары не менш, чым на 30%, а ў далейшым, на працягу 2-3 месяцаў росту коштаў на астатнія тавары і паслугі не менш, чым на 10-15%. На самай справе будзе больш - ёсць такая непрыемная штука, як інфляцыйныя чаканні, выкліканая непрадуманай палітыкай ўрада і Нацбанку».