28 снежня 2024, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшыя сусветныя СМІ пішуць пра блакаванне «Хартыі'97» і іншых незалежных сайтаў

7
Найбуйнейшыя сусветныя СМІ пішуць пра блакаванне «Хартыі'97» і іншых незалежных сайтаў

AP, AFP, The Guardian, BBC паведамляюць аб інфармацыйнай блакадзе ў Беларусі.

Замежныя навінавыя вэб-сайты і інфармацыйныя агенцтвы пішуць пра тое, што ў нашай краіне блакуюць інтэрнэт-сайты і закрываюць крамы, а таксама аб валютным крызісе і паніцы сярод насельніцтва (пераклад і дайджэст - charter97.org).

Так, The Guardian перадае, што ўрад Беларусі прымае «драконаўскія меры пасля таго, як нацыянальную валюту пацягнуў за сабой уніз расейскі рубель».

«З мэтай спыніць скупку валюты беларускія ўлады заблакавалі анлайн-крамы і навінавыя інтэрнэт-сайты, а таксама забаранілі рост коштаў нават на імпартныя тавары і папрасілі людзей не падымаць паніку. Адначасова з гэтым былі заблакаваныя навінавыя інтэрнэт сайты, такія як «Хартыя'97», БелаПАН, naviny.by, «Беларускі партызан». Блакаванне пачалася 19 снежня, калі дзяржава аб'явіла аб падатку ў 30% на куплю замежнай валюты і загадала ўсім экспарцёрам канвертаваць палову сваёй валютнай выручкі ў нацыянальную валюту.

Беларускі рубель страціў каля паловы свайго кошту з пачатку гэтага года і атрымаў магутныя страты ад абрынання расейскага рубля праз моцную залежнасць эканомікі ад гіганцкага суседа», - паведамляе выданне.

Таксама выданне згадвае сайт беларускага чорнага валютнага рынку prokopovi.ch, які аднавіў дзейнасць 19 снежня.

«У той час, як на сайце Нацбанку курс даляра складаў 10.900 у нядзелю, курс на сайце дасягаў 17.000».

Агенцтва Associated Press паведамляе пра тое, што некалькі незалежных навінавых сайтаў былі заблакаваныя ў Беларусі - «постсавецкай краіне, дзе дзяржава жорстка кантралюе навінавыя сайты» і дзе з 1994 года кіруе апошні дыктатар Еўропы.

«Ніхто не зрабіў афіцыйнай заявы і не ўзяў на сябе адказнасць за блакаванне інфармацыйнага і праваабарончага сайта «Хартыя'97», а таксама БелаПАН і «Салідарнасць», аднак СМІ зрабілі выснову, што блакаванне ў зададзеных IP-адрасах маглі зрабіць толькі ўлады», - паведамляе агенцтва.

Таксама аб сітуацыі вакол charter97.org паведамляюць AFP, Yahoo.News, The Moscow Times, CBN News, Big News Network, The Sunday Times, San Francisco Gate, Greenfield Reporter, Vocativ, BBC і Deutsche Welle.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках