Даляр у абменніках можна будзе прадаць за 13770 рублёў
47- 22.12.2014, 20:54
- 134,382
Нацбанк дэ-факта прызнаў 30% дэвальвацыю беларускага рубля.
Праз 2 дні пасля ўвядзення вядомых мер Нацбанка РБ на валютным рынку і гучных, пачынаючы з Аляксандра Лукашэнкі і г.д. і да т.п., запэўненняў аб тым, што ніякай дэвальвацыі не будзе, Нацбанк РБ дэ-факта абвясціў аб 30% дэвальвацыі беларускага рубля на рынку наяўнай валюты, паведамляе АФН.
На нарадзе з банкірамі, што прайшла сёння, рэгулятар рэкамендаваў скараціць розніцу паміж курсам куплі і курсам продажу 5%.
У сувязі з тым, што продаж наяўнай валюты фізічным асобам ажыццяўляецца з 30% камісіяй, то рэальны курс продажу складае ўмоўна не 11118 рублёў за даляр, а 14460 рублёў за даляр (з акругленнем).
У гэтым выпадку курс куплі наяўнай валюты не павінен быць ніжэй 13700 рублёў.
Падобны фінт рэгулятару дазваляе зрабіць невялікае адрозненне ў сутнасці уведзенай 30% даніны. Калі для юрыдычных асоб уведзены 30% падатак, то для фізічных асоб ўведзена (якім дакументам?) простая 30% камісія, прызначэнне якой да гэтага часу застаецца нявысветленай тайнай.
У Нацбанку такі ход паспрабавалі растлумачыць неабходнасцю хоць неяк прывабіць у абменнікі насельніцтва, якое, што было і дурню зразумела два дні таму, павярнулася тварам да чорнага рынку.
Так ці інакш, Нацбанк у чарговы раз наступіў на граблі пад назвай множнасць курсаў і дэ-факта прызнаў 30% дэвальвацыю беларускага рубля. Сітуацыя ўсё больш пачынае нагадваць 2011 годзе, калі кантроль над рынкам быў згублены праз крэатыў Нацбанка Беларусі.
І так, новыя асаблівасці курсаўтварэння пачнуць з дзейнічаць з 23 снежня, гэта значыць ужо гэтым вечарам з апоўначы.