Банкі сталі купляць даляр у насельніцтва амаль па 14000
93- 23.12.2014, 10:50
- 129,692
Раніцай 23 снежня ў беларускіх абменніках быў выстаўлены новы курс даляра для куплі ў насельніцтва.
Аддзяленні БелСвісБанка сталі купляць даляр ЗША па 13500 рублёў, Тэхнабанка і Абсалютбанка - 13 760, Прыёрбанка - 13 770, МТБ-банка - 13885 рублёў, БІТ-банка - па 13 900, піша «Салiдарнасць».
Пры гэтым курс даляра для продажу застаўся ранейшым - 11 140-11 145 рублёў (да якіх дадаецца 30-адсоткавы збор).
Нагадаем, увечары ў панядзелак з'явілася інфармацыя аб тым, што Нацбанк параіў банкам купляць у насельніцтва валюту па курсе на 5% ніжэй рэальнага курсу продажу. Ён з улікам 30-адсоткавага збору складае блізу 14 490 рублёў.
На гэты крок улады вымушаныя пайсці, каб заахвоціць людзей здаваць даляры і еўра ў абменнікі, дзе цяпер назіраецца дэфіцыт валюты.
Фота: tut.by