Лукашэнка паляцеў у Маскву
12- 23.12.2014, 11:48
- 15,187
Беларускі дыктатар прыбыў з рабочым візітам у Расейскую Федэрацыю.
Ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), а таксама ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамілі charter97.org у яго прэс-службе.
Кіраўнікі абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця АДКБ. Чакаецца, што будзе падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на ўмацаванне патэнцыялу арганізацыі ў сферы забеспячэння міжнароднай бяспекі.
Павесткай пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў прыватнасці запланаваны разгляд дамовы аб далучэнні Кыргызстана да Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе і шэраг арганізацыйных пытанняў.