9 лiстапада 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных спраў Канады: Заклікаем аднавіць доступ да сharter97.org і іншых сайтаў

18
Міністр замежных спраў Канады: Заклікаем аднавіць доступ да сharter97.org і іншых сайтаў

Канада заклікае ўлады Беларусі паважаць свабоду прэсы.

У панядзелак увечары міністр замежных спраў Канады Джон Бэрд заклікаў беларускія ўлады аднавіць доступ грамадзян да «Хартыі'97» і да іншых незалежным сайтаў. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Канада заклікае Беларусь паважаць свабоду прэсы: адновіце права грамадзян на доступ да сharter97.org і да іншых незалежных інтэрнэт-сайтаў», - напісаў міністр па-ангельску і па-французску.

Сумарна на дзвюх мовах паведамленне набрала больш за 50 адказаў ад іншых грамадскіх і палітычных дзеячаў. Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў напісаў у адказ: «Дзякуй за вашу падтрымку і салідарнасць».

Таксама пратэст у «Твітэры» выказала Памэла Ісфельд, канадскі дыпламат і былы прэзідэнт PAFSO, Прафесійнай Асацыяцыі супрацоўнікаў дыпламатычнай службы Канады. Яна наўпрост звярнулася да дыктатара.

«Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка, блакаванне такіх незалежных СМІ як Charter97.org - гэта не выйсце!», - Піша яна.

Нагадаем, на гэты момант блакаванне сайта «Хартыя'97» на тэрыторыі Беларусі працягваецца пяты дзень. Інструкцыя па абыходзе блакавання знаходзіцца тут.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках