Карл Більт: Блакаванне «Хартыі'97» - не найлепшы крок, калі хочаш палепшыць стасуекі з ЕЗ
- 23.12.2014, 16:18
- 9,383
Уплывовы еўрапейскі палітык уважае блакаванне незалежных сайтаў у Беларусі за неразумны крок.
Былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт выказаў сваё меркаванне з нагоды блакавання Charter97.org і іншых незалежных сайтаў уладамі Беларусі ў сваім «Твітэры».
«Падобна на тое, рэжым у Менску пачаў блакаваць незалежныя сайты. Не найлепшы крок, калі хочаш палепшыць стасункі з Еўразвязам», - напісаў ён. На паведамленне адрэагавала больш за сотню грамадскіх і палітычных дзеячаў.
Seems regime in Minsk is now starting to block independent websites. Not good if it wants to improve EU relations. http://t.co/Dnkl6MN9mJ
— Carl Bildt (@carlbildt) December 22, 2014
Нагадаем, сайт Charter97.org знаходзіцца пад блакаваннем ужо пяты дзень. Заблакаваныя таксама іншыя незалежныя сайты. Шматлікія сусветна вядомыя СМІ і замежныя палітыкі ўжо адрэагавалі на тое, што адбываецца.