Аляксандр Турчынаў: Калі пацерпяць крах перамовы, трэба ўводзіць ваеннае становішча
11- 27.12.2014, 8:22
- 35,797
Альтэрнатывы ўвядзенню ваеннага становішча ва Украіне ў выпадку правалу перамоваў з тэрарыстамі няма.
Пра гэта Аляксандр Турчынаў заявіў у інтэрв'ю 5 каналу, піша «Цензор.нет».
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны адзначыў, што пастанова аб увядзенні ваеннага становішча будзе рыхтавацца ў тым выпадку, калі Расея як агрэсар заблакуе мірныя ініцыятывы прэзідэнта Украіны, і разбурыць фармат развязання мірным шляхам той канфліктнай сітуацыі, якую яны і стварылі. «У выпадку, калі мірны фармат, перамоўны фармат не дасць выніку, у нас не будзе іншай альтэрнатывы ўвядзення ваеннага становішча і іншых адпаведных дзеянняў», - падкрэсліў ён.
Сакратар РНБА адзначыў, што прэзідэнт Украіны выразна і адэкватна ацэньвае сітуацыю, і ўсё робіць для таго, каб забяспечыць мірны шлях развіцця падзей. «Прэзідэнт - Вярхоўны Галоўнакамандуючы, ён кіруе ўсімі ўзброенымі сіламі і ён, паверце мне, не будзе ні хвіліны вагацца, калі адчуе, што іншага шляху акрамя актыўных ваенных дзеянняў няма», - падкрэсліў ён.
Аляксандр Турчынаў перакананы, што зможа абараніць краіну толькі моцнае, магутнае войска, а не міжнародныя перамовы і санкцыі: «Нам неабходна стварыць адно з наймацнейшых войскаў у Еўропе як мінімум. Толькі з гэтым будзе лічыцца агрэсар і толькі так мы зможам вызваліць нашу краіну. Іншага шляху няма».
Акрамя таго, Аляксандр Турчынаў адзначыў, што амаль штодня расейскія тэрарыстычныя групоўкі парушаюць дамоўленасці аб спыненні агню і ў дзень адбываецца ад 15 да 27 абстрэлаў нашых пазіцый. «У нас няма іншай альтэрнатывы як перамагчы і вызваліць усю нашу краіну, пачынаючы ад Данбаса, заканчваючы Крымам ад акупантаў», - падкрэсліў ён.