15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За продаж наркотыкаў дзецям будуць саджаць у турму на 15 гадоў

9
За продаж наркотыкаў дзецям будуць саджаць у турму на 15 гадоў

У Беларусі становіцца больш жорсткай крымінальная адказнасць за збыт і выраб наркотыкаў.

Таксама ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап'янення, піша БелТА.

Так, павялічваецца максімальны тэрмін пазбаўлення волі за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў пры наяўнасці абцяжарваючых прыкмет (напрыклад, учыненыя групай асоб, альбо ў дачыненні да асабліва небяспечных наркотыкаў, альбо ў буйнай сцме, альбо на тэрыторыі ўстановы адукацыі), - з 13 да 15 гадоў ; збыт наркотыкаў заведама непаўналетнім - з 8 да 15 гадоў; дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, учыненыя арганізаванай групай, - з 15 да 20 гадоў, а таксама за выраб або перапрацоўку наркотыкаў у лабараторных умовах - з 8 да 20 гадоў.

Уводзіцца крымінальная адказнасць за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку спажывання ім наркотыкаў (цягне пазбаўленне волі на тэрмін ад 12 да 25 гадоў); незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу пры адсутнасці прыкмет кантрабанды (цягне пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў); паўторнае цягам года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне спажыванне ў грамадскім месцы наркотыкаў, або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап'янення, альбо знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане наркатычнага ап'янення (цягне максімальнае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады).

Зніжаецца ўзрост наступу крымінальнай адказнасці за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, з 16 да 14 гадоў.

Узмацняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з спажываннем наркотыкаў. Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап'янення (штраф у суме ад 5 да 10 базавых велічынь); непрыняцце індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай мер па недапушчэнні на дыскатэках, у культурна-забаўляльных (начных) клубах, ігральных установах спажывання наркотыкаў альбо іх збыту, а таксама за неінфармаванне органаў унутраных спраў аб выяўленых фактах учынення такіх дзеянняў (штраф у суме ад 20 да 50 базавых велічынь).

Павялічваюцца максімальныя сумы штрафаў за знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане наркатычнага ап'янення (з 10 да 12 базавых велічынь); спажыванне наркотыкаў без прызначэння лекара ў грамадскім месцы (з 8 да 15 базавых велічынь).

Замацоўваюцца палажэнні, якія дазваляюць аператыўна забараняць абарот на тэрыторыі Беларусі новых псіхаактыўных рэчываў (курыльных сумесяў, «спайсаў») і прыцягваць да адказнасці іх распаўсюднікаў. Прадугледжваецца ўдакладненне паняцця аналагаў наркотыкаў, якое дазваляе адносіць да іх больш шырокі спектр хімічных рэчываў. Максімальна спрашчаецца працэдура аднясення новых псіхаактыўных рэчываў да наркотыкаў і ўвядзення тым самым забароны на іх незаконны абарот у Беларусі.

З 1 сакавіка 2015 года ствараецца Адзіная сістэма ўліку асоб, якія спажываюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі.

Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя ўладальнікаў электронных кашалькоў, створаных у электронных аплатных сістэмах, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі (незалежна ад сум электронных грошай, якія лічацца ў такіх электронных кашальках).

Дэкрэт уваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2015 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках