Каля Галоўпаштамта раздавалі паштоўкі для палітвязняў
2- 29.12.2014, 14:39
- 7,182
Актывісты «Маладога фронту» заклікалі менчукоў адправіць паштоўкі палітвязням.
Сёння каля Галоўпаштамта ў Менску актывісты «Маладога фронту» і былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў правялі акцыю «Паштоўка палітвязню».
Лобаў і Дашкевіч раздавалі людзям паштоўкі з запоўненымі адрасамі і налепленымі маркамі, якія можна падпісаць і адправіць палітвязням, якія сустракаюць калядныя і навагоднія святы за кратамі, піша «Наша Нiва».