28 снежня 2024, Субота, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Іёсуб: Адной рукой Нацбанк бярэ, другой дае - гэта і ёсць дэвальвацыя

5
Вадзім Іёсуб: Адной рукой Нацбанк бярэ, другой дае - гэта і ёсць дэвальвацыя

Сёння стала вядома, што памер збору пры куплі насельніцтвам валюты з 30 снежня знізяць да 20%. Адначасова курс даляра вырас да 11800.

Памер камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты з 30 снежня знізяць з 30% да 20%. Такую пастанову прыняло праўленне Нацыянальнага банка Беларусі. Адзначаецца, што гэта зроблена "з улікам нармалізацыі сітуацыі на фінансавым і валютным рынках рэспублікі".

Эканаміст, фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра "Альпари" ў Менску Вадзім Іёсуб у інтэрв'ю "Еўрарадыё" пазітыўна ацэньвае палітыку Нацбанка і называе апошнюю пастанову станоўчым крокам:

"Як толькі з'явілася камісія для юрыдычных асоб і камісія для фізічных асоб, у нас з'явілася множнасць курсаў, ад якіх трэба было як мага хутчэй сыходзіць. Прычым нават не чакаючы тэрміну 1 лютага. Тое, што адбылося сёння - зніжэнне камісіі і змяненне курсу даляра на 7%, - гэта першы крок да гэтага. Адной рукой Нацбанк забяспечвае рост афіцыйнага курсу і другой рукой - зніжае камісію".

На думку эканаміста, гэтыя крокі наўрад ці прыдумала новае кіраўніцтва Нацбанка. Відавочна, што яны былі прадуманы раней. Іёсуб кажа, што калі такая палітыка будзе захоўвацца і далей, гэта дасць магчымасць выйсці на адзіны курс.

На думку Вадзіма Іёсуба, тэарэтычна рост афіцыйнага курсу даляра да рубля дасць магчымасць беларускім таварам стаць больш канкурэнтаздольнымі на знешнім рынку.

"Калі не будуць індэксавацца зарплаты на гэтую ж велічыню, а таксама цэны на ўнутраным рынку, гэта можа прывесці да канкурэнтаздольнасці нашых тавараў на знешнім рынку. А вось на ўнутраным рынку, дзе цэны зараз жорстка рэгулююцца, гэта можа прывесці да дэфіцыту некаторых тавараў", - сказаў эксперт.

Нагадаем, урад і Нацбанк ўвялі 30% збор на куплю валюты з 20 снежня. На днях у Нацбанку змянілася кіраўніцтва. Надзею Ермакову змяніў Павел Калавур.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках