Statoil мае намер пацясніць «Газпром» на нямецкім рынку
2- 3.12.2014, 14:31
- 8,756
Нарвежская нафтагазавая кампанія Statoil плануе значна пашырыць пастаўкі газу ў Нямеччыну.
Кампанія можа ў дадатак да доўгатэрміновых абавязацельстваў паставіць у Нямеччыну яшчэ каля 20 млрд куб м газу. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Руне Бьёрнсан у інтэрв'ю газеце Handelsblatt, апублікаваным у сераду, 3 снежня, паведамляе Deutsche Welle.
У 2013 годзе Statoil задавальняла прыкладна пятую частку нямецкіх патрэбаў ў газе, з'яўляючыся трэцім па велічыні пастаўшчыком пасля Расеі і Нідэрландаў. Калі кампанія рэалізуе свае планы, гэта будзе азначаць, што яна больш чым у два разы павялічыць свае пастаўкі, давёўшы іх аб'ём да 35 млрд куб м у год. Як адзначаецца на сайце ТАА Газпромэкспарт, у 2013 годзе расейскі манапаліст паставіў у Нямеччыну 40 мільярдаў кубаметраў газу.