15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты падаюць: Brent - $57,35, WTI - $53,59

11
Кошты нафты падаюць: Brent - $57,35, WTI - $53,59

Сусветныя кошты на «чорнае золата» зноў знізіліся.

Гэта адбываецца на фоне чакання росту запасаў нафты ў ЗША, у якім удзельнікі рынка бачаць прыкметы глабальнай перавытворчасці. Да заканчэння сесіі на лонданскай міжкантынентальнай біржы ф'ючэрсных угод кошт лютаўскіх кантрактаў на пастаўкі сумесі Brent скарацілася на 0,53 дал да 57,35 дал за барэль, піша ТАСС.

Пры гэтым на Нью-Йоркскай таварнай біржы, дзе таргі яшчэ прадаўжаюцца, кошт барэля тэхаскай светлай нафты (WTI) з пастаўкай у лютым скараціўся на 0,05 дал і дасягнуў узроўню ў 53,59 дал.

Звесткі аб запасах нафты ў ЗША за мінулы тыдзень будуць апублікаваныя ў сераду, аднак, паводле прагнозаў аналітыкаў, апытаных агенцтвам Bloomberg, амерыканскія рэзервы павінны вырасці на 900 тыс барэляў, да 388,1 млн барэляў, самага высокага паказчыка з пачатку падвядзення такога роду статыстыкі ў 1982 годзе.

"Паўночнаамерыканская нафта змяніла настрой рынку, - заявіў Джын Макгіліан, аналітык кампаніі Tradition Energy. -. Мы назіраем глабальную празмернасць нафты. Фактары, якія ўплывалі на рынак апошнія некалькі месяцаў, застаюцца ягонымі галоўнымі характарыстыкамі".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках