ЗША аслабілі забарону на экспарт нафты
1- 31.12.2014, 10:43
- 9,336
Некалькі кампаній атрымалі ліцэнзію на экспарт звышлёгкай сырой нафты.
ЗША аслабілі забарону на экспарт нафты, паведаміла ўрадавае Бюро прамысловасці і бяспекі, паведамляе РІА "Новости".
Установа выдала некалькім кампаніям ліцэнзію на экспарт кандэнсату - формы звышлёгкай сырой нафты, здабыча якой моцна вырасла ў ЗША за апошнія гады. Назвы кампаній не ўдакладняюцца.
Агулам забарона на экспарт вуглевадародаў, уведзеная блізу 40 гадоў таму ў адказ на арабскае нафтавае эмбарга і рост коштаў захоўваецца.
Масіраваны экспарт сырой нафты з ЗША можа азначаць зніжэнне сусветных коштаў паліва.