Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $57 за барэль
13- 31.12.2014, 12:29
- 16,227
Лютаўскія ф'ючэрсы на нафту маркі Brent упалі да 56,87 даляраў за барэль.
Кошты ўпалі, так як звесткі аб саслабелай вытворчасці Кітая і асцярогі пра попыт пераважваюць над страхамі з нагоды зрыву паставак з Лівіі, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на Reuters.
Актыўнасць у фабрычным сектары Кітая, скарацілася ў снежні ўпершыню за сем месяцаў. Канчатковы індэкс менеджэраў па закупках (PMI), што разлічваецца HSBC/Markit, склаў 49,6%. «Відавочна, што асцярогі пра попыт - адна з праблем для рынку нафты», - сказаў Майкл Макарці з CMC Markets.
Да 09:00 паводле менскага часу лютаўскія ф'ючэрсы нафты маркі Brent знізіліся на 72 цэнты да 57,18 дал за барэль пасля таго, як раней упалі да 56,87 дал за барэль. Ф'ючэрсы на амерыканскую лёгкую нафту патаннелі на 57 цэнтаў да 53,55 дал.
На папярэдняй сесіі абодва віды нафты апусціліся да мінімальных значэнняў з траўня 2009 года.
«Калі PMI будзе нашмат ніжэй 49,5 пункта, гэта можа падшпіліць далейшыя размовы аб стымулах і гэта можа ў рэшце стаць падтрымкай для рынку», - сказаў Макарці.
На кошты таксама негатыўна ўплывае нечаканае павелічэнне запасаў нафты ў ЗША.
Запасы выраслі на 760 тыс барэляў на мінулым тыдні, да 387,3 мільёна, паводле звестак Амерыканскага інстытута нафты, тады як аналітыкі чакалі зніжэння прыкладна на 100 тыс барэляў.