КДБ адмаўляецца каментаваць арышт Алесіна
2- 5.12.2014, 11:29
- 13,855
Вайсковы эксперт ужо больш за тыдзень можа знаходзіцца ў «амэрыканцы».
Камітэт дзяржаўнай бяспекі адмаўляецца каментаваць затрыманне вядомага вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна.
Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.
Вайсковы эксперт, аглядальнік штотыднёвіка «Беларусы і рынак» Аляксандр Алексін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён можа падазравацца ў шпіянажы.
Не каментуюць тое, што адбылося ў тыднёвіку «Беларусы і рынак» і сваякі затрыманага. Матыў адзін - не нашкодзіць.
Калегі Алесіна ўпэўненыя, што яго веды як вайсковага эксперта і аналітыка не выходзілі за межы адкрытых крыніц, а «спецслужбам трэба чымсьці займацца».
Аляксандр Алесін - журналіст, эканамічны аглядальнік газеты «Беларусы і рынак». Спецыялізуецца ў сферы вайсковай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, што пішуць на аўтамабільную тэматыку ў дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).
Нагадаем, 10 лістапада Генпракуратура Літвы паведаміла, што Віленскі акруговы суд разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Літвы, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць Беларусі. Пазней высветлілася, што падазраваны - жыхар Вільні. Ён быў затрыманы амаль год таму, дагэтуль знаходзіцца пад арыштам. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў. Учора стала вядома аб яшчэ адным грамадзяніне Літвы, які абвінавачваецца ў супрацоўніцтве з беларускімі спецслужбамі.