14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Дзядка пазбавілі спаткання з жонкай

13
Палітвязня Дзядка пазбавілі спаткання з жонкай

Мікалая Дзядка пазбавілі спаткання з жонкай, якога ён чакаў год.

Палітвязню выставілі абвінавачванні ў злосным непадпарадкаванні, што пагражае яму яшчэ годам зняволення. Суд можа адбыцца ў студзені, мяркуе ягоная жонка Валерыя Хоціна. Напярэдадні прад'яўлення абвінавачвання Мікалаю Дзядку правялі псіхалагічную экспертызу, што адбываецца з усімі зняволенымі перад судом у турме. Вынікі экспертызы пакуль невядомыя. «І яшчэ адна непрыемная навіна - яго пазбавілі спаткання, якога мы чакалі амаль год», - паведаміла Валерыя Хоціна.

«Пазбавілі спаткання, якое было запланаванае на 5 студзеня. За тое, што 10 дзён таму нібыта стварыў канфліктную сітуацыю ў камеры. І пасля гэтага ён сказаў, што канчаткова вырашыў сысці ў адзіночную камеру. Адвакат разлічвае, што справа будзе скончаная або ў канцы снежня, або ў пачатку студзеня - на гэта ён уплываць не можа», - сказала яна.

Паводле слоў Валерыі, муж кажа, што не вінаваты ў канфлікце, які адбыўся ў камеры. «Маральна ён трымаецца добра», - кажа Валерыя. Яна мяркуе, што яе мужа вырашылі не выпускаць з турмы да прэзідэнцкіх выбараў, таму і завялі дадатковую справу.

Актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка асудзілі на 4,5 года зняволення за хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў, чаго ён у судзе не прызнаў. Мікалай адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні. Трымаюць палітвязня ў крытай магілёўскай турме, дзе знаходзіцца і былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках