«Гарызонт» пераходзіць на трохдзёнку: «Такога ў нас яшчэ ніколі не было!»
31- 8.12.2014, 11:53
- 34,522
З 1 студзеня ПВУП «Завод электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт» будзе працаваць тры дні ў тыдзень.
Пра гэта паведамілі praca-by.info рабочыя прадпрыемства.
ПВУП «Завод электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт», які ўваходзіць у холдынг «Гарызонт», займаецца непасрэднай вытворчасцю тэлевізараў.
- Цягам гэтага года ў нас была чатырохдзёнка, мы ўжо і забыліся, калі працавалі поўны працоўны тыдзень. А нядаўна выйшаў загад, што з 1 студзеня 2015 года мы пераходзім на трохдзёнку. Такога ў нас яшчэ ніколі не было! - распавялі рабочыя «Завода электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт».
Супрацоўнікі ўжо азнаёмленыя з загадам і падпісалі дадатковае пагадненне. На заводзе працуе блізу 300 чалавек. Заробкі нізкія - ад 2,5 да 4 мільёнаў рублёў. А цяпер яны яшчэ паменшацца. Нават не ведаем, як будзем жыць пасля Новага года.
Нагадаем, раней стала вядома, што МАЗ і «Гомсельмаш» спыняюць працу на час навагодніх вакацый. У прыватнасці, МАЗ спыняе працу на перыяд з 25 снежня да 12 студзеня, «Гомсельмаш» да таго ж мае намер адпачыць некалькі дзён у сярэдзіне снежня.