У Маскве гарыць клуб сябра Пуціна
59- 13.03.2014, 21:43
- 20,542
Гарыць байкерскі клуб на паўночным захадзе Масквы.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу ГУ МНС Расеі Масквы. «Паступіла заяўка аб узгаранні ў байкерскім клубе на адрасе вул.Ніжнія Мнеўнікі, дом 10», - сказаў супрацоўнік прэс-службы.
На гэтым адрасе размешчаная штаб-кватэра вядомага байк-клуба «Начныя ваўкі», чый лідар Аляксандр «Хірург» Залдастанаў вядомы сваім шчыльным знаёмствам з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.
У ГУ МНС дадалі, што цяпер на месца выехалі пажарныя. На гэты момант плошча пажару дасягнула 100 квадратных метраў.
Фота: kremlin.ru