15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запарожскія байкеры абвясцілі паляванне на пуцінскіх «ваўкоў»

18
Запарожскія байкеры абвясцілі паляванне на пуцінскіх «ваўкоў»

Запарожскі клуб байкераў "Славяне" заклікае ўсе байкерскія клубы ўзяць удзел ва ўсеўкраінскай акцыі "Паляванне на ваўкоў".

Пра гэта паведаміў удзельнік Нацыянальнай асацыяцыі матацыклістаў Украіны Яраслаў Вілдовіч, інфармуе iPress.ua.

"Запарожскі байкерскі клуб "Славяне" МС запрашае ўсе байкерскія клубы Украіны МС, МСС, MFC, а таксама ўсіх свабодных байкераў Украіны ўдзельнічаць ва ўсеўкраінскай акцыі "Паляванне на ваўкоў", - гаворыцца ў паведамленні.

Вілдовіч адзначае, што сутнасць акцыі заключаецца ў тым, каб "выкараніць ва Украіне мотааб'яднанне "Начныя ваўкі".

"Яно ганьбіць і ўсяляк дыскрэдытуе байкерскі рух і традыцыі, пры гэтым абапіраючыся на падтрымку ўлады РФ, паводзіць сябе па-хамску і агрэсіўна ў адносінах да ўсіх іншадумцаў байкераў, якія не саромеючыся выказваюць сваё меркаванне ў іх адрас", - адзначае член Асацыяцыі матацыклістаў Украіны.

Па словах Вілдовіча, умовамі акцыі з'яўляецца забарона прысутнасці байкераў з "НВ" на ўсіх мерапрыемствах і байкот мерапрыемстваў, якія арганізуюць удзельнікі матааб'яднання "Начныя ваўкі". Да таго ж Вілдовіч хоча прапанаваць украінцам, якія з'яўляюцца членамі "НВ", "добраахвотна і самастойна разысціся".

Дадамо, што "Начныя ваўкі" патрулявалі вуліцы Харкава, Сімферопаля і Севастопаля, нібыта абараняючы грамадзян ад "майданаўцаў". Лідар аб'яднання Аляксандр Залдастанаў з'яўляецца даўнім сябрам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках