Мікалай Статкевіч сядзіць у адзіночнай камеры
24- 8.03.2014, 21:20
- 27,398
Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч не ўпэўнены ў сваёй бяспецы, таму дамогся, каб яго трымалі ў адзіночнай камеры.
Пра гэта ён распавёў у лісце жонцы Марыне Адамовіч, паведамляе «Радыё Свабода».
Пагроза тлумачыцца тым, што разам з ім у камеры знаходзіўся зняволены, на якога ў выпадку правакацыі адміністрацыя турмы магла ўскласці адказнасць. Статкевіч да гэтага чалавека асабістых прэтэнзій не меў.
«Ні з кім больш сядзець не хачу, так як тут сапраўды можа ўзнікнуць пагроза бяспекі ў сувязі з сітуацыяй на волі. Эканамічнае становішча пагаршаецца, трымаць мяне тут усё даражэй, а выпускаць - страшней. Таму расце верагоднасць усялякіх сюрпрызаў», - напісаў Статкевіч.