15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэты палітвязня Васьковіча развесілі ў менскім метро

3

У менскім метро прайшла акцыя салідарнасці з беларускім палітвязнем.

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правялі акцыю ў менскім метро, яшчэ раз нагадаўшы з дапамогай улётак менчукам і ўладам аб сітуацыі з беларускімі палітвязнямі, і перш за ўсё з сябрам БХД Яўгенам Васьковічам, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, як стала вядома аргкамітэту па стварэнні партыі БХД з крыніц у магілёўскай турме №4, на Яўгена Васьковіча адміністрацыя пачала аказваць усебаковы ціск праз асуджаных.

Калі раней Васьковіча катавалі, бясконца змяшчаючы яго ў штрафны ізалятар, абмяжоўваючы ў ежы, спатканнях і перадачах, то зараз турэмшчыкі абралі іншую тактыку - задзейнічалі іншых асуджаных.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках