15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча падтрымала «Міжнародная амністыя»

6
Статкевіча падтрымала «Міжнародная амністыя»

Палітвязню пішуць актывісты «Міжнароднай амністыі» з Еўропы.

Пра гэта Мікалай Статкевіч паведаміў 18 красавіка падчас сустрэчы з адвакатам.

Жонка палітыка Марына Адамовіч распавяла падрабязнасці «Радыё Свабода»:

«У яго збольшага ўсё па-старому, увесь час у адзіночцы. Казаў, што ідуць лісты ад «Міжнароднай амністыі» - з Нямеччыны, Францыі, Галандыі. Гэта значыць нейкая міжнародная падтрымка адчуваецца. Працягвае сачыць за сітуацыяй ва Украіне, хоць інфармацыі ў яго мала, і даходзяць да яго звесткі са спазненнем. У яго, праўда, ёсць тэлевізар, але вядома, што праз яго паказваюць беларускія і расейскія каналы».

Паводле інфармацыі Марыны Адамовіч, напярэдадні Вялікадня Мікалай Статкевіч сустракаўся са святаром. Марына Адамовіч не выключае, што на працягу велікоднага тыдня яе муж атрымае ад святара велікодны пірог: «Раней такія наведванні ў іх практыкаваліся».

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю беспарадкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках