9 лiстапада 2024, Субота, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выратаваць Максіма Вінярскага

30
Выратаваць Максіма Вінярскага

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай:

«Сёння лукашэнкаўскі суд чарговым разам прысудзіў каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага да 12 дзён арышту. Максім быў затрыманы міліцыяй каля свайго дома ў сувязі з тым, што ён нібыта падобны да чалавека, які знаходзіцца ў вышуку, а асуджаны за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Гэты прысуд стаў яшчэ адным абуральным сведчаннем беззаконнасці дыктатарскага рэжыму. На Максіма зладзілі сапраўднае паляванне. Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» на гэты момант праводзіць менш часу на волі паміж сваімі адседжваннямі, чым у турме.

Сам Максім звязвае сваё затрыманне з імкненнем улад не дапусціць ягонага ўдзелу ў запланаваным на 26-га красавіка «Чарнобыльскім шляху», традыцыйнай акцыі апазіцыі. Існуе рэальная пагроза таго, што ўлады не абмяжуюцца гэтым пакараннем і, як ужо бывала, знойдуць спосаб падоўжыць ягонае знаходжанне ў турме, каб не дапусціць ягонага знаходжання ў Менску падчас чэмпіянату свету ў хакеі. Менавіта таму ён абвясціў сухую галадоўку.

Жыццё нашага таварыша ў небяспецы. Апошнім часам ён правёў у турме больш за 300 дзён, што сур'ёзна паўплывала на стан ягонага здароўя.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Максіма Вінярскага, пакарання вінаватых у ягоным незаконным арышце і спынення практыкі прэвентыўных арыштаў напярэдадні чэмпіянату свету ў хакеі».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках