Палітвязня Парфянкова на паўгода кінулі ў ПКТ
3- 23.04.2014, 13:30
- 10,075
7 красавіка Васіля Парфянкова на 6 месяцаў перавялі ў памяшканне камернага тыпу.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.
«Васіль распавёў у лісце, што 7 красавіка яго перавялі ў ПКТ на паўгода. Да гэтага на яго наклалі 10 спагнанняў, і ён прасядзеў 23 сутак у ШЫЗА. Ён таксама быў пазбаўлены перадач і сустрэч на ўвесь тэрмін», - падкрэсліла яна.
У памяшканні камернага тыпу (ПКТ) звычайна трымаюць злосных парушальнікаў турэмнага рэжыму.
Нагадаем, 5 снежня 2013 года Першамайскі суд Менска прысудзіў Парфянкова да 1 году калоніі строгага рэжыму за «парушэнне правілаў прафілактычнага нагляду».
У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года. Праз некалькі месяцаў ён выйшаў на волю па амністыі. А ў пачатку 2012 года, пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі, за актывістам апазіцыі ўстанавілі прэвентыўны нагляд.