14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць судзіць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху»

8
У Менску будуць судзіць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху»

Суды сёння пачнуць разглядаць справы ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху».

Шэсць удзельнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях», якая прайшла ў Менску 26 красавіка, былі затрыманыя пасля завяршэння мітынгу і дастаўлены ў турму на Акрэсціна, і стануць 28 красавіка перад судом Савецкага раёна сталіцы. Як паведамляюць праваабаронцы, у ліку затрыманых гамяльчанін Юры Рубцоў і жыхар Стаўбцоўскага раёна Леанід Смоўж.

Нагадаем, традыцыйнае шэсце ў гадавіну аварыі на ЧАЭС пачалося ў Менску ад кінатэатра «Кастрычнік». Па вуліцах сталіцы да парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор прайшло блізу тысячы чалавек. Акцыя завяршылася мітынгам, удзельнікі якога патрабавалі спыніць будаўніцтва ў Астравецкім раёне атамнай станцыі.

Затрыманні актывістаў апазіцыі пачаліся ў Менску за некалькі дзён да акцыі. Цягам мінулага тыдня былі затрыманыя Ілля Дабратвор, Алесь Сцепаненка, Уладзімір Сяргееў, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Францкевіч, а таксама каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі. Усе яны, акрамя Францкевіча, якога яшчэ чакае суд, былі прысуджаныя да арыштаў тэрмінам ад 5 да 25 дзён паводле розных артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства, супраціў супрацоўнікам міліцыі, парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду). Вінярскі ў знак пратэсту супраць незаконнага прысуду абвясціў сухую галадоўку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках