27 снежня 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч выйшаў на волю (Відэа)

72

У 8 раніцы з гродзенскай турмы вызвалілі Мікалая Аўтуховіча.

З самай раніцы, з 5.30, каля сцен турмы яго чакалі каля 50 чалавек, у асноўным журналісты, піша «Наша Нiва».

Пасля выхаду з турмы Мікалай Аўтуховіч сказаў, што галоўнае цяпер паправіць здароўе, і падзякаваў усім за падтрымку.

«Калі б не было падтрымкі, мяне б згнаілі», - адзначыў ён. Аўтуховіч сказаў, што такіх людзей, якіх ніхто не ведае, ніхто не падтрымлівае, шмат у турмах, і яны проста гінуць.

На пытанне, ці не задумваецца ён пра эміграцыю, Мікалай Аўтуховіч сказаў: «Не, не задумваюся, - праз секунду падумаўшы, дадаў. - Пакуль не».

Ён адзначыў, што яго некалькі разоў прасілі пісаць ліст з просьбай аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але Аўтуховіч сказаў, што для яго гэта непрымальна.

Зараз Аўтуховіч накіроўваецца да сваёй маці, якая знаходзіцца ў Гродна. Былы палітвязень таксама сказаў, што адчувае цяжкасці з рукой, якой ледзь можа варушыць.

Першы раз Аўтуховіча арыштавалі ў кастрычніку 2005 года, абвінаваціўшы ў нібыта нявыплаце падаткаў, тады яго асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і Еўразвяза.

Другі раз Аўтуховіча арыштавалі 8 лютага 2009 года.

У траўні 2010 года за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі Вярхоўны суд Беларусі прызнаў яго вінаватым па частцы 3 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і прыгаварыў да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Праваабаронцы прызналі Аўтуховіча палітвязнем, асуджаным за сваю актыўную грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй. Акрамя таго, адзначаюць яны, падчаса суда над ім былі дапушчаныя сур'ёзныя працэсуальныя парушэнні.

У студзені 2012 года суд зрабіў больш жорсткімі Аўтуховічу ўмовы адбыцця пакарання, прызнаўшы яго «злосным парушальнікам рэжыму».

Асуджанага перавялі з калоніі №5 у Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) у гродзенскую турму №1.

Пасля вызвалення над палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам на 16 месяцаў будзе ўстаноўлены прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках