15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзура не прапускае лісты палітвязня Лобава

1
Цэнзура не прапускае лісты палітвязня Лобава

Ад Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, даходзіць не ўся карэспандэнцыя.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Марына Лобава.

«Сын тэлефанаваў у суботу, казаў, што здаровы і ўсё нармальна. Спатканне ў нас яшчэ не хутка. Планую ў чэрвені, але не ведаю, адбудзецца ці не - гэта заўсёды пад пытаннем. Калі і будзе, то доўгае», - сказала яна.

Маці палітвязня адзначыла, што ў чэрвені ў яго заканчваецца вучоба і ён атрымае дыплом электрагазазваршчыка.

«Праблем з сувяззю ў мяне з Эдуардам няма, але ад іншых людзей да яго і ад яго па нейкіх прычынах даходзіць не ўся карэспандэнцыя», - дадала Марына Лобава.

Нагадаем, маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады калоніі па абвінавачанні ў хуліганстве. Яго і лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх «выбараў». У судзе «пацярпелыя» давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках