Праваабаронцы знялі відэа аб зачыстцы Менска перад ЧС
- 14.05.2014, 18:55
- 22,301
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека нагадала пра рэпрэсіі, якія праводзяцца беларускім рэжымам.
Праваабаронцы падрыхтавалі відэаролікі, у якім распавядаецца пра парадкі, што пануюць у дыктатарскай Беларусі. Першы з іх быў выкладзены на сэрвісе YouTube учора.
«Як вы ведаеце, Беларусь праводзіць Чэмпіянат свету ў хакеі з шайбай, які пачаўся ў мінулую пятніцу і закончыцца 25 траўня. Гэта краіна, якая, як правіла, ігнаруецца сродкамі масавай інфармацыі, будзе ў цэнтры ўвагі», - кажуць аўтары роліка.
У Беларусі за кратамі знаходзяцца восем арыштаваных на доўгія тэрміны палітвязняў, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Акрамя таго, цягам апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя амаль 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску.